Номинация: Лучшее произведение для детей и юношества (2019)
Автор: Хадасевіч-Лісавая Кацярына Станіславаўна
Издательство: Издательский дом "Звязда"
Секцыя дзіцячай літаратуры ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” кнігу Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Таямніца незвычайнай школы” (Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2018). Гэта кніга пра школу. Дакладней, пра той бок школьнага жыцця, аб існаванні якога ніхто нават не здагадваецца. Вам, пэўна, думаецца: ну што там асаблівага можа быць? Настаўнікі, дзеці, урокі, перапынкі, навучальны год, канікулы… Здавалася б, пра школу мы ведаем усё. А вось і не! Кніга, якую вы трымаеце ў руках, адкрые сваім чытачам дзівосную таямніцу. І калі вы ўмееце захоўваць сакрэты, то яна раскажа вам, сяюры, хто жыве ў адной з выгляду самай звычайнай школе і што адбываецца, калі ўсе дзеці і настаўнікі разыходзяцца па дамах… Таямніца зусім побач з вамі – у школьных кабінетах і калідорах. Хочацца спазнаць яе? У вас ёсць магчымасць пабачыць усё на свае вочы. Паглыбляйцеся ў сюжэт, падключайце фантазію – і мы разам зазірнём у незвычайную школу і даведаемся пра ўсе яе сакрэты.
Номинация: Лучшее произведение для детей и юношества (Победитель 2020 )
Автор: Хадасевіч-Лісавая Кацярына Станіславаўна
Издательство: Издательский дом "Звязда"
У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашы продкі часам бачылі іх на свае вочы. Мінулі стагоддзі, шмат што змянілася на зямлі. Сёння ніхто ўжо не сустрэне русалак, ваўкалакаў, кікімар і вадзянікоў… Дзе яны падзеліся? Пра ўсіх не ведаю, але некаторыя з іх перасяліліся ў сучасныя казкі аб далёкім мінулым і набылі новыя рысы характараў, нават крыху знешнасць змянілі. Старонкі выдання не толькі пакажуць міфічных істот, але і адкрыюць іх таямніцы. Адметнасць кнігі-квэста ў тым, што чытач становіцца адным з галоўных герояў і ў пошуках Вялікай Каштоўнасці праходзіць прыгодніцкім шляхам праз самыя незвычайныя і загадкавыя мясціны: Злавесны лес, Ведзьміна балота ці Таямнічае возера.